Электронны зварот
З 02.01.2023 уступілі ў сілу змяненні і дапаўненні, унесеныя ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». У сувязі з гэтым змяніўся парадак падачы электронных зваротаў. Электронныя звароты ў дзяржаўныя органы і арганізацыі падаюцца праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб звароты.бел.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 986 уладальнікам дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з’яўляецца Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, аператарам — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр лічбавага развіцця».